Организационно-методический отдел | ГУО "Брестский областной центр инновационного и технического творчества"

Архивы рубрики ‘Организационно-методический отдел’

О проведении областного этапа республиканского смотра инновационного и технического творчества учащихся и работников УПО

Приказ “О проведении областного этапа республиканского смотра инновационного и технического творчества учащихся и работников учреждений профессионального образования” №29 от 16.01.2021 

Итоги областного конкурса «Новогодний калейдоскоп»

№114 Об итогах участия в конкурсе Новогодний калейдоскоп

Фото победителей и призёров конкурса Новогодний калейдоскоп

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма»

У адпаведнасці з Планам работы ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю станоўчых сямейных традыцый і каштоўнасцяў, з лютага па лістапад 2020 года праведзены рэспубліканскі конкурс творчых работ «Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма».

На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 81 работа, з іх 42 работы ў намінацыі «Сям’я – адзінства думак і спраў» (пісьмовыя праекты) і 39 работ у намінацыі «Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы» (відэаролікі).

Конкурс садзейнічаў фарміраванню ў навучэнцаў творчай і грамадскай актыўнасці, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю станоўчых сямейных традыцый і каштоўнасцяў, гістарычную пераемнасць пакаленняў; умацаванню аўтарытэту сям’і ў грамадстве, павышэнню прэстыжу сям’і; фарміраванню пачуцця гордасці, павагі і любові да сваёй сям’і, грамадзянскай адказнасці за сваю будучыню і будучыню сваёй сям’і; выяўленню і падтрымцы творчай ініцыятывы педагогаў, дзяцей і моладзі, аўтарскіх калектываў, якія папулярызуюць сямейную праблематыку, спрыяюць захаванню сямейнай спадчыны.

Конкурс выявіў зацікаўленасць навучэнцаў, іх бацькоў, педагагічных работнікаў у вывучэнні і адраджэнні сямейных традыцый, папулярызацыі сямейных каштоўнасцей; адлюстраваў духоўнае ўзбагачэнне асобы вучня праз даследванне, сацыяльную актыўнасць сем’яў ў выхаванні духоўнасці, маральнай культуры грамадства.

Журы Конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне ў работах, цікавасць і разнастайнасць дадатковага матэрыялу.

Па выніках работы журы вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу, якія ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (25 дыпломаў), Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (56 дыпломаў).

Спіс пераможцаў і прызёраў конкурсу творчых работ